26 красавіка ўвазе навучэнцаў каледжа была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Зямля бацькоў – зямля святая”, прысвечаная прыгажосці роднага краю, роднай зямлі, мілагучнасці і непаўторнасці роднай мовы. Мерапрыемства дазволіла ўсім прысутным перажыць моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць. На працягу мерапрыемства на роднай мове гучалі вершы вядомых беларускі паэтаў, а таксама цудоўныя песні пра Беларусь. Мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым. Удзельнікам мерапрыемства ўдалося данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.



JHtml::_('behavior.framework');